У Швецыі перагледзяць справы аб прытулку для грамадзян Беларусі
У шведскім міграцыйным агенцтве адрэагавалі на крытыку
Міграцыйнае агенцтва Швецыі вырашыла пераглядзець справы аб прытулку для грамадзян Беларусі. Зробяць гэта восенню, паведамляе sverigesradio.se.
Рашэнне было прынятае на фоне крытыкі за адмовы ў прытулку і выкарыстанне састарэлай інфармацыі пра Беларусь, якая не ўлічвае масавыя рэпрэсіі. “Мы ўсведамляем гэтую інфармацыю і крытыку, якая была выказана на наш адрас", — заявіла намесніца юрыдычнага кіраўніка Міграцыйнага агенцтва Ганна Ліндблад.
Днямі стала вядома, што са Швецыі выслалі беларуску і яе сына, якім міграцыйная служба адмовіла ў прытулку. Іх завезлі ў Літву і пакінулі ў нейтральнай зоне на мяжы з Беларуссю. Мужчыну беларускія памежнікі пасля праверкі затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.