У Слоніме беларускія і расійскія вайскоўцы адзначылі Дзень танкіста
У Слоніме беларускія і расійскія вайскоўцы сумесна адзначылі Дзень танкіста. Мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі на базе 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, паведамляе БЕЛТА.
На святкаванні ў Слонім прыбылі вайскоўцы 1-й танкавай арміі Расіі — удзельнікі вучэнняў “Захад-2017”. Удзельнікі святкаванняў ускладалі кветкі да помніку воінам-вызваліцелям, на пастаменце якога ўсталяваны Т-34, які ў ліпені 1944 года першым увайшоў у горад пры яго вызваленні.
Таксама беларускія і расійскія вайскоўцы ўдзельнічалі ў разных конкурсах і спаборніцтвах.
Вучэнні “Захад-2017” пройдуць з 14 па 20 верасня. Плануецца, што ў іх прымуць удзел да 13 тысяч вайскоўцаў.