У Слоніме ў будынку сінагогі XVII ст. створаць Музей яўрэйскай культуры (фота)

У Слоніме ў будынку сінагогі XVII ст. створаць Музей яўрэйскай культуры (фота)

У Слоніме ў будынку сінагогі XVII ст. створаць Музей яўрэйскай культуры. Пра гэта стала вядома па выніках візіту ў Ізраіль дэлегацыі Слонімскага райвыканкама, якую ачольваў старшыня Алег Таргонскі. Была дасягнутая дамоўленасць з прадстаўнікамі Слонімскай яўрэйскай асацыяцыі ў Ізраілі пра пачатак сумесных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у сінагозе, якая знаходзіцца ў цэнтры горада.

У бліжэйшы час упраўленне капітальнага будаўніцтва райвыканкама стане замоўцай праектна-каштарыснай дакументацыі на аднаўленчыя працы. Яна мусіць быць гатовая да вясны 2017 года. Тады і стануць вядомыя дакладныя тэрміны будаўнічых работ, інфармуе газета "Слонімскі веснік".

З часу Другой сусветнай вайны ў сінагозе знаходзіўся склад мэблі, пазней яна пуставала. У 1990-я гады будынак быў закансерваваны. Доўгі час мясцовым уладам не ўдавалася знайсці фінансаванне для таго, каб аднавіць сінагогу і стварыць у ёй музей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі