У Слуцку 18-гадовая дзяўчына ўпала з даху і загінула
Пакуль невядомыя акалічнасці гэтай трагедыі.
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі 18-гадовай дзяўчыны ў Слуцку. Яе цела знайшлі ўвечары 7 траўня каля шматпавярховага дома. Праваахоўнікі апыталі сведак, агледзелі месца здарэння і ўзялі на аналіз неабходныя біялагічныя матэрыялы.
Паводле папярэдняй версіі, дзяўчына ўпала з даху, але невядома, было гэта самазабойствам, няшчасным выпадкам ці забойствам. Дакладныя прычыны яе смерці вызначыць судова-медыцынская экспертыза.
Загінулая была на даху з сяброўкай, якая цяпер знаходзіцца ў лякарні ў цяжкім псіхалагічным стане, паведамляе БелаПАН са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэту Таццяну Беланог.
Фота з архіву