У Смалявіцкім раёне за павышэнне цэн затрымалі 63-гадовую жанчыну

Крымінальная справа / Sputnik
Крымінальная справа / Sputnik

У Смалявіцкім раёне за павышэнне цэн затрымалі дырэктарку ЧТУП, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Паведамляецца, што з 6 па 12 кастрычніка 63-гадовая жанчына павысіла цэны на 89 найменняў прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў, якія паступілі для продажу ў дзвюх гандлёвых кропках.

Гэтым яна, як адзначаюць у пракуратуры, парушыла патрабаванні дырэктывы ад 6 кастрычніка 2022 года №10 "Аб недапушчальнасці росту цэн".

Цэны ў Беларусі замарожаныя па патрабаванні Аляксандра Лукашэнкі з 6 кастрычніка. Па ўсёй Беларусі ідуць праверкі: на тых, хто павышае цэны, пачынаюць крымінальныя справы. Учора з'явілася пастанова ўрада па новай сістэме рэгулявання цэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі