У Смаргоні трактар з ялінкамі збіў 10-гадовую дзяўчынку
У Смаргоні трактар з ялінкамі збіў 10-гадовую дзяўчынку. Транспартны сродак з прычэпам ехаў з ёлачнага базару, а дзяўчынка бегла справа па хадзе руху па пешаходным пераходзе.
У выніку здарэння школьніца атрымала шматлікія траўмы галавы і сустрэне навагодняе свята ў лякарні, піша сайт Гродзенскай абласной ДАІ.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае бацькам школьнікаў пра неабходнасць сачыць за бяспекай сваіх дзяцей, а кіроўцам — быць уважлівымі на дарогах падчас зімовых канікул, калі дзеці часцей выходзяць на вуліцу.
Фота: Onliner.by