У спісы для галасавання на мясцовых выбарах унеслі больш за 6,9 млн выбарцаў

У спісы для галасавання на мясцовых выбарах унеслі больш за 6,9 млн выбарцаў

У спісы для галасавання на сёлетніх мясцовых выбарах унесеныя больш за 6,9 млн выбарцаў. Пра гэта старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла 7 лютага агенцтву БЕЛТА.

Чыноўніца не стала прагназаваць, якой будзе яўка на выбарах, але заявіла, што беларусаў добра інфармуюць пра хаду выбарчай кампаніі. 

У сераду Ярмошына сустракалася з прадстаўнікамі ўчастковых камісій Цэнтральнага раёна сталіцы, прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкім актывам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні па правядзенні выбараў. 

Падчас сустрэчы былі агучаныя вынікі апытання жыхароў Цэнтральнага раёна. Даследаванне праводзіла Моладзевая сацыялагічная лабараторыя пры падтрымцы Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ. Апытанне паказала, што мінчукі добра ведаюць пра выбарчую кампанію. Таксама рэспандэнты маглі паведаміць аб праблемах Цэнтральнага раёна Мінска, якія, на іх погляд, патрабуюць тэрміновага вырашэння.

Выбары ў мясцовыя саветы 28-га склікання пройдуць у Беларусі 18 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі