У суботу ў Беларусь з Кітая прывязуць прэпарат для лячэння каранавіруса
У суботу, 25 красавіка, у Беларусь з Кітая прывязуць прэпарат для лячэння каранавіруса, паведамляе БЕЛТА. Гэта 310 упаковак супрацьвіруснага сродку "Фавіпіравір". Сцвярджаецца, што ён ужо даказаў сваю эфектыўнасць у лячэнні пацыентаў з каранавірусам.
Гэты прэпарат быў распрацаваны адной з японскіх карпарацый. Ён вядомы таксама пад назвай "Авіган". Прэпарат мае шэраг пабочных эфектаў, напрыклад, негатыўна ўплывае на цяжарных жанчын. Таму яго і не прадавалі адкрыта на рынку. У пачатку красавіка 2020-га Японія заявіла пра намер утрая павялічыць запасы "Фавіпіравіра" з мэтай яго выкарыстання для лячэння пацыентаў з каранавірусам, паведамляе ТАСС.
Самалёт даставіць у Беларусь не толькі згаданы прэпарат, але і 200 тысяч масак-рэспіратараў, а таксама рэагенты для 9,6 тысячы тэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.