У свеце неспакойна: перамовы Байдэна і Сі і адзін стары заклік да вакцынацыі

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Байдэн і Сі Цзіньпін даводзяць: хай не дамовіцца, але хоць бы пагаварыць можа кожны. Коратка перакажам, што адбылося ў свеце.
 

Што за чацвёрты артыкул дамовы НАТА?

Перш чым паглядзець на замежжа, паглядзім на мяжу. Польшча, Літва і Латвія разглядаюць магчымасць звярнуцца да чацвёртага артыкула НАТА праз прымежны крызіс.

Гэты артыкул заклікае да супольных кансультацый у сітуацыях, калі, на думку якога-небудзь з бакоў, "тэрытарыяльная цэласнасць, палітычная незалежнасць або бяспека любога з бакоў знаходзяцца пад пагрозай".

Калі краіны НАТА звярталася да чацвёртага артыкула дамовы? Напрыклад, Турцыя ў 2015 годзе склікала хаўруснікаў па альянсе, каб абмеркаваць няўстойлівую сітуацыю ў Сірыі і Іраку — гэта значыць ля межаў Турцыі і НАТА.

Пяты артыкул той самай дамовы прадугледжвае сумесны адказ крыўдзіцелю.

Як дапамагчы ў гуманітарным крызісе на мяжы?

Усе могуць пагаварыць

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і лідар КНР Сі Цзіньпін не хавалі, што ў адносінах дзвюх краін ёсць праблемы. Не былі простымі гэтыя адносіны і ў перыяд кіравання Дональда Трампа.

І тым не менш сёння два лідары правядуць віртуальны саміт. Гэта дае надзею: калі не дамовіцца, то ўжо паспрабаваць пагаварыць можа кожны. Калі нават у ЗША і Кітая атрымліваецца.

Напярэдадні краіны многіх здзівілі, выступіўшы разам за дэкларацыю па барацьбе са зменамі клімату на перамовах у шатландскім Глазга. Сёння абмяркуюць кібербяспеку, гандаль і нераспаўсюджванне ядзернай зброі.
 

Прынцэса Мака пераехала ў ЗША

Вяселле года прайшло, і японская прынцэса Мака пераехала ў ЗША са сваім мужам Кеем Кумурам, якога ў СМІ завуць "простым чалавекам".

Пара, якая сціпла пажанілася 26 кастрычніка, нойме кватэру ў Нью-Ёрку, дзе Камура працуе клеркам у юрыдычнай фірме. Кажуць, што маладыя перад ад'ездам выказалі падзяку імператарскай сям'і і людзям, якія іх падтрымлівалі. Праціўнікаў гэтага шлюбу таксама было досыць, і таблоіды псавалі жыццё экс-прынцэсе.

"Шчаслівыя часы, няшчасныя часы, мы хацелі б быць разам, і мы будзем незаменныя адно для аднаго", — сказалі маладыя.
 

Кацярына II і змова "ваксаў"

На аўкцыён у Лондане выставяць ліст Кацярыны II, які яна пісала графу Румянцаву. Пра што ліст? Пра вакцынацыю.

В мире неспокойно: переговоры Байдена и Си и один старый призыв к вакцинации
Кацярына ІІ / GL Archive/Legion Media

Справа была ў дні эпідэміі чорнай воспы: тады ў Расійскай Імперыі праходзіла першая кампанія па вакцынацыі. Імператрыца асобна падкрэслівала важнасць масавай вакцынацыі. Без яе — "вялікая шкода асабліва ў простым народзе".

Да ліста прыкладаецца партрэт імператрыцы. Сапраўднасць ліста і аўтограф пацвердзіў акадэмік Алег Хромаў. Хай зараз паспрабуюць прыхільнікі тэорыі змовы абвінаваціць у датычнасці да яе яшчэ і Кацярыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі