У Свіслацкім раёне 80-гадовая бабуля прагнала рабаўніка

У Свіслацкім раёне 80-гадовая бабуля прагнала рабаўніка

У Свіслацкім раёне 80-гадовая пенсіянерка прымусіла рабаўніка збегчы. Крымінальны кур’ёз адбыўся ў вёсцы Ганчары.

Нецвярозы 30-гадовы мужчына ў масцы з проразямі для вачэй зайшоў у незачынены дом бабулі. Ён пагражаў пенсіянерцы нажом і патрабаваў, каб бабуля аддала яму ўсе свае грошы. Аднак жанчына не разгубілася, змагла выбрацца з дома і паклікаць аднавяскоўцаў. Гэта напужала рабаўніка і ён кінуўся наўцёкі.

На месца здарэння прыбылі міліцыянты, якія хутка высветлілі асобу зламысніка і затрымалі яго на наступны дзень. Распачатая крымінальная справа за разбой, паведамляе сайт Гродзенскай абласной міліцыі.

Фота: fishki.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі