У Талачыне з'явіўся рознакаляровы помнік Леніну (фота)
Ён стаіць на вуліцы Валадарскага ў гэтым райцэнтры Віцебшчыны.
Фота апублікаваў у сацыяльнай сетцы аўтастопер Ягор Паагіраў, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Жыхары Талачына размалявалі твар і рукі Леніна пад бронзу, рознымі колерамі вылучаныя сурдут і камізэлька з кашуляй і гальштукам.
Фота з сацыяльных сетак