У Тайландзе патануў паром, загінулі трое расіян (відэа)
Ці былі на пароме беларусы, пакуль невядома.
Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю каля курортнага горада Патая. Як інфармуе РІА "Новости", 7 чалавек загінулі, сярод іх — трое расіян, адзін — кітаец, астатнія — мясцовыя жыхары. Некалькі чалавек шпіталізаваныя ў цяжкім стане, у тым ліку дзіця.
Вядома, што на пароме было больш за 200 чалавек. Здарэнне адбылося ў 100-200 метрах ад берага.
Фота — AFP, ria.ru