У трох абласцях Беларусі цалкам знялі забарону на наведванне лясоў

У трох абласцях Беларусі цалкам знялі забарону на наведванне лясоў

У трох абласцях Беларусі цалкам знялі забарону на наведванне лясоў —  гэта Гродзенская, Віцебская і Магілёўская вобласці. Там лясы адкрытыя ва ўсіх раёнах, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Пры гэтым на Брэстчыне пажарная небяспека застаецца высокай і там наадварот лясы закрытыя паўсюль, за выключэннем Столінскага раёна.

Абмежаванні дзейнічаюць і на Гомельшчыне: забаронена наведваць лясы ў Жыткавіцкім, Ельскім, Нараўлянскім, Хойніцкім, Брагінскім і Лоеўскім раёнах.

Таксама шэраг раёнаў трапілі пад забарону на Міншчыне: Валожынскі, Стоўбцаўскі, Барысаўскі, Крупскі, Чэрвенскі, Пухавіцкі, Уздзенскі, Старадарожскі, Любанскі.

Усяго ў Беларусі застаецца 30 раёнаў, дзе наведваць лясы забаронена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі