У Турцыі з’явіўся басейн для катоў рэдкай пароды

У Турцыі з’явіўся басейн для катоў рэдкай пароды

У Турцыі з’явіўся басейн для катоў незвычайнай пароды. Ванскія каты, прыродным асяродкам якіх з’яўляецца ўзбярэжжа возера Ван, жывуць у селекцыйным цэнтры, дзе навукоўцы імкнуцца захаваць гэты рэдкі від. У 1990-я гады ў жывой прыродзе было ўсяго 92 ванскія коткі, пасля чаго і стварылі цэнтр па іх развядзенні.

У адрозненні ад звычайных катоў, ванская парода любіць ваду, бо гэтыя жывёлы ловяць рыбу. Басейн для іх зрабілі, каб прабудзіць старажытныя паляўнічыя інстынкты, перадае БЕЛТА са спасылкай на замежныя СМІ.

Сёння ў селекцыйным цэнтры жывуць 100 катоў з кацянятамі. Гэты вельмі прыгожыя жывёлы, якія маюць доўгую белую поўсць і вочы рознага колеру — адно вока сіняе, другое зялёнае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі