У турэцкім Газіянтэпе адбыўся тэракт падчас вяселля — 50 чалавек загінула
У турэцкім Газіянтэпе здарыўся тэракт, які забраў жыцці сама меней 50 чалавек. У ноч на нядзелю там прагрымеў выбух — гэта адбылося падчас вяселля, калі ўдзельнікі ўрачыстасці выйшлі святкаваць на вуліцы горада. Мяркуецца, што выбух ажыццявіў тэрарыст-смяротнік, перадаюць замежныя СМІ.
Газіянтэп знаходзіцца на поўдні Турцыі, у 60 км ад мяжы з Сірыяй. Горад населены ў асноўным курдамі. Цяпер на сірыйскай тэрыторыі якраз непадалёк ад гэтага горада ідуць баі паміж курдскімі ўзброенымі фармаваннямі і баевікамі “Ісламскай дзяржавы”, прычым пазіцыі апошніх слабеюць. Мяркуецца, што тэракт у Газіянтэпе мог быць помстай курдам.
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абвінаваціў у здарэнні менавіта “Ісламскую дзяржава”, аднак адзначыў, што не бачыць розніцы паміж экстрэмістамі з ІД, прадстаўнікамі Рабочай партыі Курдыстану і паслядоўнікамі прапаведніка Футхулы Гюлена.
Раней адказнасць за тэракты ў Турцыі бралі на сябе як баевікі ІД, так і курды.