У турэцкім Стамбуле 39 чалавек загінулі падчас нападу на начны клуб

У турэцкім Стамбуле 39 чалавек загінулі падчас нападу на начны клуб

У турэцкім Стамбуле 39 чалавек загінула і каля 70 былі параненыя падчас нападу на начны клуб ў раёне Артакёй. Як паведамляюць замежныя інфармацыйныя агенцтвы, сярод загінулых — 16 грамадзян іншаземных краін. Атаку на начны клуб арганізавалі невядомыя злачынцы: два чалавекі ў касцюмах Санта-Клаусаў пачалі страляць па гасцях установы, дзе на той момант было 700-800 чалавек.

Турэцкае МУС паведамляе, што тэрарыстаў шукаюць.

Генеральнае консульства Беларусі ў Стамбуле правярае, ці ёсць сярод загінулых і пацярпелых нашы суайчыннікі. Беларускіх грамадзянаў, якія цяпер знаходзяцца ў Стамбуле, просяць быць асцярожнымі і звязацца з роднымі і блізкімі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі