У Валожынскім раёне ў лясах злавілі 110 чалавек
Парушальнікі ў лесе
У Валожынскім раёне Мінскай вобласці ў лясах злавілі 110 чалавек. За незаконны ўезд туды на аўтамабілях, пры дзейным абмежаванні з-за "складанай пажаранебяспечнай сітуацыі", на іх распачалі "адміністрацыйны працэс". Як піша раённая газета, значная колькасць парушэнняў зарэгістравана з дапамогай фота- і відэафіксацыі. Так сталі вядомы выпадак забруджвання лесу і тры выпадкі запальвання вогнішчаў у забароненых месцах.
18 чалавек ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Палову з іх — за невыкананне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.