У Варшаве ўшанавалі памяць генерала Станіслава Булак-Балаховіча

Магіла генерала / racyja.com
Магіла генерала / racyja.com

У Варшаве на вайсковых могілках ушанавалі памяць генерала Станіслава Булак-Балаховіча — споўнілася 140 гадоў з дня яго нараджэння. Акцыю арганізавалі актывісты суполкі партыі БХД, паведамляе racyja.com.

"Хаця і супярэчлівая постаць, але ўсё ж такі адзін з удзельнікаў нашай беларускай гісторыі, — кажа кіраўнік суполкі, гісторык Яўген Дудкін. — Пра яго таксама трэба памятаць, як і пра іншых беларусаў мінулага і сучаснасці... Ён такі ўнікальны герой, якога шануюць не толькі беларусы, але і палякі, і літоўцы нават. Заслужыў павагу таксама і з боку эстонцаў".

Станіслаў Булак-Балаховіч (1883 — 1940) — вайсковы дзеяч, які некалькі гадоў ваяваў супраць бальшавікоў, нейкі час супрацоўнічаў з органамі ўлады Беларускай Народнай Рэспублікі, восенню 1920-га аб'явіў у Мазыры незалежную БНР, якая праіснавала нядоўга. Як кажа Зянон Пазняк, Булак-Балаховіч "увесь час, дзе б ён ні быў, змагаўся супраць бальшавізму".

Падчас Другой сусветнай вайны генерал удзельнічаў у антынацысцкім падполлі, быў забіты ў Варшаве.

У Варшаве ўшанавалі памяць генерала Станіслава Булак-Балаховіча

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі