У Ваўкавыску 15 кіроўцаў фірмы Аўтуховіча пагражаюць страйкам

У Ваўкавыску 15 кіроўцаў фірмы Аўтуховіча пагражаюць страйкам

15 кіроўцаў ваўкавыскай фірмы "Ніка-таксі 22222" гатовыя пачаць страйк. Як паведамляе Радыё "Свабода", таксоўцы пратэстуюць супраць мясцовай транспартнай інспекцыі, якая хоча аштрафаваць кожнага на 900 тысяч рублёў (5 базавых велічыняў) за перапрацоўку.

Стваральнік фірмы, экс-палітвязень Мікалай Аўтуховіч падтрымлівае абурэнне падначаленых. Па яго словах, звычайна кіроўцы могуць за змену праехаць 50-70 км, а ў астатні час стаяць, чакаючы замовы. Падчас цяперашняга крызісу асноўная частка замоваў — начныя рэйсы, калі праз Ваўкавыск праходзяць пасажырскія цягнікі і з іх дабрацца дадому можна толькі на таксоўцы. Па словах Аўтуховіча, кіроўцы пагадзіліся працаваць лішні час. Ёсць і адпаведны загад па фірме. Хаця, кажа Аўтуховіч, гэта толькі фармальная перапрацоўка, бо большасць часу таксоўцы проста стаяць.

Але транспартная інспекцыя палічыла, што работнікі працуюць больш, чым трэба паводле закону. У выніку пры заробку каля 2 мільёнаў рублёў амаль палову кіроўцы будуць вымушаныя аддаць на штрафы. Гэта схіляе іх выказаць свой пратэст у форме страйку.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі