У Ваўкавыску адбудзецца развітанне з дэпутатам Незалежнасці Мікалаем Аксамітам

Мікалай Аксаміт

Мікалай Аксаміт / svaboda.org

Развітанне з Мікалаем Аксамітам адбудзецца ў Ваўкавыску ў панядзелак, 29 студзеня. Цырымонія пройдзе ў зале рытуальных паслуг гарадской бальніцы з 19-й да 21-й гадзіны.

Пра смерць экс-дэпутата Вярхоўнага Савета ад БНФ стала вядома напярэдадні. Гэта здарылася пасля планавай аперацыі. Яму было 69 гадоў.

Мікалай Аксаміт — адзін з дэпутатаў Незалежнасці. У красавіку 1995 года ён прыняў удзел у галадоўцы дэпутатаў супраць рэферэндуму па змене дзяржаўных сімвалаў і пазбаўлення беларускай мовы статусу адзінай дзяржаўнай. Таксама ён выступаў супраць інтэграцыі з Расіяй і права прэзідэнта распускаць парламент.

Пазней Аксаміт працаваў у праваабарончым цэнтры "Аслона". На выбарах 2004 года ў Палату прадстаўнікоў быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча. На знак пратэсту супраць фальсіфікацый падчас выбараў трымаў двухтыднёвую галадоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі