У Ваўкавыску затрымалі хулігана, які прыставаў да жанчын

У Ваўкавыску затрымалі хулігана, які прыставаў да жанчын

Супрацоўнікі Ваўкавыскай міліцыі затрымалі 33-гадовага мужчыну, які нападаў на жанчын. У крымінальнай справе, якую на яго завялі, чатыры эпізоды. Агрэсар спачатку напіваўся, а затым прыставаў да жанчын і дзяўчат на вуліцы. Ён хапаў іх, цягнуў за сабой, закрываў ім рот рукамі, але пры гэтым дзеянняў сэксуальнага характару не здзяйсняў. Магчыма, яму проста не ўдаваліся такія спробы, бо ахвяры давалі актыўны адпор. Адна дзяўчына, на якую ён напаў, ледзь не адкусіла хулігану палец.

Падазраванага затрымалі, калі ён хаваўся ў агародзе прыватнага дома. Міліцыянты выехалі па выкліку мясцовай жыхаркі, у дом якой мужчына спрабаваў прарвацца.

Гэты чалавек у мінулым быў неаднаразова судзімым, у тым ліку за спробу згвалтавання. У жніўні гэтага года ён вярнуўся з лячэбна-працоўнага прафілакторыя, дзе лекаваўся ад алкагольнай залежнасці.

На яго завялі крымінальную справу за хуліганства, перадае прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі