У верасні з'явіцца стратэгія рэфармавання і рэструктурызацыі дзяржарганізацый

У верасні з'явіцца стратэгія рэфармавання і рэструктурызацыі дзяржарганізацый

У верасні 2016-га ў Беларусі з'явіцца комплексная стратэгія рэфармавання і рэструктурызацыі дзяржарганізацый. Пра гэта 5 красавіка паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: "Да канца верасня мы плануем сфармаваць комплексную стратэгію рэфармавання і рэструктурызацыі дзяржаўных арганізацый. Гэта значыць па кожным прадпрыемстве мы павінны будзем сказаць, што мы будзем рабіць. Там, дзе гэта патрэбна. — рэструктурызоўваць".

Прэм'ер адзначыў, што калі нейкія прадпрыемствы не змогуць прапанаваць план, як збалансаваць свае фінансавыя плыні, і не будзе знойдзена іншага выйсця, "то будзем ісці на банкроцтва". Кабякоў паведаміў, што ўрад распрацаваў праект закона аб банкроцтве і накіраваў яго на ўзгадненне зацікаўленым бакам.

У аўторак прэм'ер-міністр прадстаўляе ў Палаце прадстаўнікоў праграму дзейнасці Саўміна на 2016-2020 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі