У Віцебскай вобласці каранавірусам заразіліся 38 медыкаў

У Віцебскай вобласці каранавірусам заразіліся 38 медыкаў

У Віцебскай вобласці каранавірусам заразіліся 38 медыкаў. Большасць з іх — у Віцебску. Гэтая лічба была агучаная на пасяджэнні абласнога аператыўнага штабу па абароне ад COVID-19, паведамляе ў сваім сюжэце тэлерадыёкампанія "Віцебск". Заяўлена, што адна з галоўных задач — забеспячэнне лекараў і медсясцёр сродкамі індывідуальнай абароны. А пакуль іх "па-ранейшаму не хапае".

Раней міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік расказаў, як медыкі заразіліся каранавірусам. Па яго словах, ёсць выпадкі, калі пацыенты з сімптомамі каранавіруснай інфекцыі замест таго, каб выклікаць лекара, прыходзілі на прыём у паліклініку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі