У Віцебску адбыўся пажар на заводзе "Энергакамплект Беларусь"
Увечары 28 сакавіка каля 22-й гадзіны віцебскіх ратавальнікаў выклікалі ў ВА "Энергакамплект Беларусь" на Маскоўскі праспект.
Там у цэху кабельнай прадукцыі загарэўся кабель у ліфтавай шахце. Пажар у машынным аддзяленні ліфта (3х7 м) пашкодзіў пульт кіравання ліфтам, сцены закураныя.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.