У Віцебску да прыезду Лукашэнкі за ноч уладкавалі верталётную пляцоўку
У Віцебску да прыезду Аляксандра Лукашэнкі за адну ноч уладкавалі верталётную пляцоўку. Пра гэта TUT.by паведамляе са спасылкай на мясцовых жыхароў, якія бачылі прыгатаванні. Мяркуецца, што кіраўнік краіны наведае гарадскі пасёлак Болбасава пад Оршай і механізаваны футравы камбінат, а таксама фабрыку-банкрут КІМ.
Аўральныя падрыхтоўчыя працы ідуць у раёне пасёлка Тарны і вуліцы Максіма Горкага, дзе размешчаныя прадпрыемствы. За адну ноч закаталі ў асфальт пляцоўку былога аўтадрома, закінутага гадоў 10 таму. Магчыма, менавіта сюды сядзе верталёт Лукашэнкі. Сёння раніцай тут працавала не меней за сотню рабочых.
Да новай пляцоўкі цяпер з усіх бакоў праводзяць дарогу і асфальтуюць яе. Пляцоўку для верталёта сёння выпрабавалі, цяпер ідзе добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.