У Віцебску гарэў завод, урачыста адкрыты за чатыры дні да пажару
15 траўня на нядаўна адкрытым у Віцебску заводзе міжнароднага холдынгу "Мадэрн-Экспа" адбыўся пажар, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Каля 17-й гадзіны загарэўся фасад будынка ТАА "Мадэрн-Экспа". Падрабязнасці здарэння не паведамляюцца. Віцебскія ратавальнікі адзначылі толькі, што напярэдадні пажару там праводзіліся зварачныя работы.
Сам завод па вытворчасці гандлёвага абсталявання быў урачыста адкрыты 11 траўня падчас VI Міжнароднага эканамічнага форуму "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы". Адзначаецца, што на ўрачыстасцях прысутнічалі кіраўніцтва вобласці і горада, а таксама прадстаўнікі замежных дэлегацый, амбасадаў, прадпрыемстваў — удзельнікі форуму.