У Віцебску група з 5 чалавек скрала менеджара прыватнай фірмы
У Віцебску група з 5 чалавек ва ўзросце ад 26 да 28 гадоў скрала менеджара прыватнай фірмы. Яны збілі 24-гадовага мужчыну, на аўтамабілі вывезлі яго за горад, утрымлівалі на лецішчы, а пасля прывезлі ў абласны цэнтр і пакінулі аднаго.
Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, гэтая крымінальная гісторыя адбылася ў чэрвені. Па факце выкрадання чалавека, здзейсненага групай асоб па папярэдняй змове, распачалі крымінальную справу. Усіх зламыснікаў затрымалі. З пяці чалавек двое 27-гадовых мужчын знаходзяцца пад вартай, астатнія — пад абавязацельствам пра яўку. Высвятляюцца матывы ўчынку групы жыхароў Віцебска.
Прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама дадае, што затрыманне падазраваных адбывалася 17 жніўня адначасова пры падтрымцы байцоў АМАП. Яно было прымеркавана да вяртання з Расіі дваіх мужчын, якія праходзяць па справе. Падчас ператрусаў знайшлі кайданкі і тры пісталеты. Адзначаецца, што двое з групы раней былі асуджаныя за хуліганства і разбой. Што да выкрадання менеджара, то яно было здзейснена “на глебе асабістых непрыязных адносін”.
Відэа затрымання гл. тут.