У Віцебску лавілі п'янага пешахода, які ўчыніў ДТЗ
ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў адбылося ў Віцебску з-за п'янага пешахода.
Інцыдэнт здарыўся 16 студзеня ў 18.30 на Ленінградскай вуліцы, пішуць "Народныя навіны Віцебска". 34-гадовы кіроўца "ГАЗ" нечакана заўважыў, што на праезную частку выходзіць пешахода. Кіроўца рэзка затармазіў, і машына перакулілася.
Следам за грузавіком рухаўся легкавік "Audi 80". Каб не ўрэзацца ў перавернуты аўтамабіль, яго кіроўца выруліў на сустрэчную паласу і наехаў на агароджу.
Пешаход, які стаў прычынай ДТЗ, паспрабаваў уцячы. Але кіроўца Audi і відавочцы здарэння дагналі і затрымалі яго. Выявілася, што мужчына быў п'яны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота: ДАІ