У Віцебску на 30 сутак арышту асуджаны Уладзімір Булаўскі
У Віцебску на 30 сутак арышту асуджаны арт-менеджар, арганізатар канцэртаў і музыка Уладзімір Булаўскі. Як паведамляюць праваабаронцы, яго прызналі вінаватым у "несанкцыянаваным пікетаванні". Адміністрацыйную справу ў чацвер разглядаў суд Чыгуначнага раёна абласнога цэнтра.
Булаўскага затрымалі двое мужчын у цывільным увечары 6 ліпеня перад канцэртам "Купальскае кола". На ім ён мусіў граць з этнагуртом "Гук". За што менавіта пакаралі Уладзіміра Булаўскага, пакуль невядома.
Гэта ўжо чацвёртае затрыманне Булаўскага за апошнія два гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.