У Віцебску невядомы напаў на краму, забраў 750 рублёў і ўцёк
У Віцебску невядомы напаў на краму “Крошка-Маркет”, забраў 750 рублёў і ўцёк. Здарэнне адбылося каля 23-й гадзіны 8 жніўня. У момант закрыцця крамы зламыснік напаў на прадаўца. Ён пагражаў прадметам, падобным на пісталет, ды забраў усю выручку. Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа. Міліцыя шукае відавочцаў здарэння, гарантуе ананімнасць і ўзнагароджанне.