У Віцебску затрымалі таксіста-наркамана, у яго кватэры раслі кусты канопляў

Праводзячы праверку, аператыўнікі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ДАІ на ўездзе ў Віцебск затрымалі "Мэрсэдэс Спрынтар". Падчас медыцынскага агляду было ўстаноўлена, што кіроўца знаходзіцца ў стане наркатычнага ап'янення.

Пры аглядзе месца жыхарства кіроўцы-наркамана былі знойдзены і канфіскаваны тры куста канопляў, якія ён вырошчваў на падаконніку, а таксама самаробнае курыльнае прыстасаванне. Мужчына растлумачыў, што вырошчваў каноплі для асабістага спажывання, распаўсюджваннем наркотыку не займаўся. Праводзіцца праверка, інфармуе БЕЛТА.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі