У Віцебску знеслі помнік Аляксандру Сувораву

У Віцебску дэмантавалі помнік рускаму фельдмаршалу Аляксандру Сувораву, які стаяў перад домам №28 па вуліцы імя Суворава. Раней тут размяшчаўся гарадскі ваенкамат. Цяпер будынак належыць кампаніі "Eurodevelopment", якая занялася яго рэканструкцыяй, каб здаваць у арэнду офісныя памяшканні. Помнік даволі доўгі час стаяў пасярод будаўнічага смецця, цяпер жа яго зусім прыбралі.

Бюст А.Суворава ў Віцебску паставілі ў 1952 г. Увосень 1998 г. ён раптам знік са свайго пастамента, а праз нейкі час знайшоўся ў адным з суседніх двароў. У яго скраданні абвіначвалі вядомага віцебскага апазіцыянера Уладзіміра Плешчанку. На 6 месяцаў апазіцыянера зняволілі ў следчым ізалятары, але суд не змог даказаць яго віны.

Мастацтвазнаўчая камісія прызнала, што цэментны бюст А.Суворава не мае мастацкай і гістарычнай каштоўнасці.

"Народныя навіны Віцебска"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі