У Віцебску з’явіцца Трансфарматарная вуліца

А яшчэ тры Трансфарматарных праезды, адзін завулак і адзін тупік. Рашэнні пра такія паэтычныя назвы элементаў вулічна-дарожнай сеткі садовых таварыстваў 11 сакавіка прынялі дэпутаты гарсавету, інфармуе сайт “Народныя навіны Віцебска”.



Рэкорды б’е прыметнік “раздольны” — Раздольных праездаў будзе ажно 15, завулкаў — 8, вуліц толькі 4. А яшчэ па 9 Энергічных і Радасных праездаў.



Жыхарам садовых таварыстваў у раёне вуліцы Гагарына давядзецца жыць на 4 вуліцах з не вельмі аптымістынай назвай Ламаная, да таго ж і праезды, і завулкі ў іх будуць таксама Ламаныя. У той час як жахарам раёна “Давыдаўка” пашанцавала больш — у іх гэтыя элементы вулічна-дарожнай сеткі будуць звацца Гладкімі.



Таксама будуць вуліцы Узорныя, Крышталёвыя, Гарманічныя, Рытмічныя і нават Лагічныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі