У Вільні 300 чалавек ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага (фота)
Акцыя прайшла на 150-я ўгодкі пакарання смерцю на Лукішскай плошчы кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Беларусі і Літве.
Нацыянальнага героя нашай краіны ўшаноўвалі мясцовыя беларусы і літоўцы. Таксама прыехалі беларусы з Польшчы, Украіны, два аўтобусы прывезлі мінчукоў.
Як паведамляе Радыё Свабода, раніцай 22 сакавіка ў Базыльянскім і Дамініканскім саборах Вільні прайшла імша памяці Кастуся Каліноўскага, якая закончылася выкананнем гімну "Магутны Божа" і шэсцем з бел-чырвона-белымі сцягамі па віленскіх вуліцах. На Лукішскай плошчы адбыўся мітынг. Сярод прамоўцаў былі Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Някляеў, літоўскі палітык Вітаўтас Ландсбергіс, прамаўляў і прадстаўнік кіеўскага Майдану Астап Вакалюк.
Фота — Радыё Свабода