У Вільні адбылася цырымонія ў гонар 160-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага

Ганаровая варта / t.me/viacorka
Ганаровая варта / t.me/viacorka

На могілках Росы ў Вільні адбылася цырымонія ў гонар 160-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага. У мерапрыемстве прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская.

"Для мяне вялікі гонар прыняць удзел у нядзельнай цырымоніі ў Вільні, прысвечанай антырасійскаму паўстанню 1863 года. Яно аб'яднала беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў у барацьбе супраць тыраніі. У памяць аб нашым нацыянальным героі Кастусе Каліноўскім сёння мы зноў аб'ядналіся дзеля свабоды", —  напісала яна ў Twitter.

Каліноўскі быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 года на сучаснай тэрыторыі Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Расійскай Імперыі. Ён быў арыштаваны ў канцы студзеня 1864 года ў Вільні і прыгавораны да смяротнага пакарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі