У Воршы за кратамі застаюцца Пушкін, Макарэвіч і Янушэўскі

У Аршанскім РАУСе працягваюць заставацца трое ўдзельнікаў святкавання Дня беларускай вайсковай славы – мастак Алесь Пушкін і моладзевыя актывісты з Мінску Алена Макарэвіч і Аляксей Янушэўскі.  Астатніх затрыманых сёння ўжо адпусцілі, у іх перапісалі пашпартныя звесткі, пратаколы не складаліся. Радыё Свабода паведамляе, што супраць Пушкіна, Макарэвіч і Янушэўскага могуць завесці крымінальную справу за абразу дзяржаўных сімавалаў.

Міліцыянты заўважылі, што нехта з затрыманых выкінуў у акно чырвона-зялёны сцяг.