У Вярхоўным судзе ідзе працэс над суддзёй
Там слухаецца справа былога намесніка старшыні суда Савецкага раёна Гомеля Юрыя Жорава.
Як паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда, мужчыну вінавацяць у атрыманні хабару і падрыхтоўцы да злачынства. Наступнае пасяджэнне адбудзецца 26 жніўня а 10-й. Працэс ідзе ў адкрытым рэжыме.
Фота — ctv.by