У "Яндэкс.Беларусь" прыйшлі сілавікі з ператрусам
Невядомыя сілавікі ў чорным прыйшлі з ператрусамі ў мінскія офісы "Яндэкс.Беларусь" і Uber. Еўрарадыё гэта пацвердзіў адзін з супрацоўнікаў кампаніі "Яндэкс". Офісы заблакаваныя разам з супрацоўнікамі, якія былі ў іх.
З чым звязаныя ператрусы і якая структура іх праводзіць, пакуль не вядома.
У Беларусі з 9 жніўня працягваюцца вулічныя акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Удзельнікі патрабуюць перападліку галасоў, заяўляючы пра шматлікія фальсіфікацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.