У Японіі з'явіўся падатак на выезд з краіны
У Японіі 7 студзеня з'явіўся падатак на выезд з краіны. Японцы і замежнікі, якія пакідаюць гэтую краіну па моры ці паветры, мусяць заплаціць тысячу японскіх ен (гэта каля 9 долараў). Ад падатку вызвалілі толькі транзітных пасажыраў, калі яны не прабудуць на японскай тэрыторыі больш за суткі, а таксама дзяцей да 2 гадоў. Як інфармуе meduza.io, урад краіны спадзяецца, што новаўвядзенне дапаможа за год папоўніць бюджэт на больш чым 400 мільёнаў долараў.
Летась Японію наведалі 30 мільёнаў турыстаў. У 2020-м у Токіа пройдзе летняя Алімпіяда, а значыць турыстаў стане яшчэ больш.
Адзначаецца, што 27 гадоў у Японіі не ўводзілі новых падаткаў.