У Жалудку прайшоў фестываль кветак (фота)
Традыцыйна тут выбіралі лепшыя кветкавыя кампазіцыі, букеты і касцюмы з жывых кветак.
Журы мастацкага пленэру вызначалася сярод некалькіх катэгорый — ад творчых рашэнняў на тэрыторыі арганізацый да кампазіцый каля вясковых хат. Свой ландшафтны дызайн паказвалі як пажылыя людзі, так і школьнікі. У кветкавых кампазіцыях ўдзельнікі адлюстроўвалі гістарычныя, культурныя і прыродныя традыцыі. Таксама яны спаборнічалі ў буйстве фарбаў, кветкавым асартыменце, новых ідэях і арыгінальнасці.
На фестывалі кветкі выкарыстоўвалі і для вырабу жывых касцюмаў. Дзяўчыны уплялі іх у вопратку і валасы, каб прайсціся ў кветкавым дэфіле. Акрамя таго, былі арганізаваныя гісторыка-рамантычныя экскурсіі па мястэчку і прэзентацыі турыстычных паслуг мясцовых аграсядзібаў.
Госці кветкавага фестывалю наведалі выставы-продажы народных вырабаў, прадуктаў пчалярства, лекавых траў, гандлевыя рады сувенірнай прадукцыі, ураджая гаспадарак, а таксама дэгустацыю кулінарных смакаў мясцовай кухні. Скончыўся фестываль канцэртам і дыскатэкай.