У жаночым манастыры ў Мінску каранцін, манашак просяць не геройстваваць
У Свята-Елісавецінскім жаночым праваслаўным манастыры на ўскраіне Мінска (па вуліцы Выгоцкага) аб'явілі каранцін. Аб'яву, якая там з'явілася, змясціў на сваёй старонцы ў Facebook Аляксандр Шрамко. З яе вынікае, што прычынай увядзення каранціннага рэжыму называецца "эпідэмія вострых рэспіраторных вірусных інфекцый", якая зафіксавана ў манастыры. У дакуменце таксама прыводзяцца правілы паводзін на час каранціну і "рэкамендацыі па лячэнні".
Кіраўніца маныстыра заклікае манашак "без фальшывага геройства выконваць усе гэтыя прадпісанні".
Раней для паломнікаў закрылі Жыровіцкі мужчынскі праваслаўны манастыр (Слонімскі раён Гродзенскай вобласці) і патлумачылі гэта "эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце". Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый быў шпіталізаваны з пнеўманіяй. Мінская духоўная семінарыя ў Жыровічах сышла на двухтыднёвы каранцін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.