Жыровіцкі манастыр да 10 траўня закрылі для паломнікаў

Жыровіцкі манастыр да 10 траўня закрылі для паломнікаў

Жыровіцкі праваслаўны манастыр да 10 траўня закрылі для паломнікаў, паведамляе zhirovichi-monastery.by. Адзначаецца, што гэта звязана не з сітуацыяй у манастыры, а "з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце".

Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый па-ранейшаму знаходзіцца ў бальніцы ў Гродне. Яго шпіталізавалі ў панядзелак, з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра падазрэнне на каранавірус. Навагрудская епархія паведамляе ў аўторак, што ў архіепіскапа пнеўманія. Ён заклікае "не паддавацца паніцы". Стан архіепіскапа Гурыя стабільны і лекары кажуць пра "паляпшэнне медыцынскіх паказчыкаў".

Як паведамляе сайт gs.by, Мінская духоўная семінарыя ў Жыровічах сышла на двухтыднёвы каранцін. У семінарыстаў і насельнікаў манастыра медработнікі са Слоніма бралі тэсты на каранавірус.

20 траўня ў Жыровічах збіраліся святкаваць юбілейныя святы, прысвечаныя манастыру і славутай іконе. Падрыхтоўка да іх працягваецца. Рабочыя пачалі выкарыстоўваць ахоўныя маскі.

Жыровіцкі манастыр да 10 траўня закрылі для паломнікаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі