У Жэневе заслухаюць даклад пра сітуацыю ў Беларусі (спасылка на трансляцыю)
На 23-й сэсіі Савета ААН па правах чалавека выступіць спецдакладчык Міклаш Харасці.
Разгляд пачнецца а 13-й гадзіне паводле беларускага часу. Спасылку на відэатрансляцыю можна знайсці тут.
Цэнтральнай тэмай дакладу будзе пытанне палітвязняў у Беларусі. У дакуменце рэкамендуецца ўладам нашай краіны неадкладна і без усялякіх умоваў іх вызваліць.
Адзначым, што ў сэсіі бяруць удзел і беларускія праваабаронцы.