У жлобінскага “эксперыментатара” знайшлі 20 кг марыхуаны (фота)
Гэта найбуйнейшая партыя наркатычнага рэчыва сёлета.
40-гадовы жыхар Жлобіна займаўся эксперыментамі з вырабам наркотыкаў з марыхуаны — ён заліваў скрышаныя зёлкі рознымі растворамі, з-за чаго эфект уздзеяння наркотыка на арганізм рабіўся “страшным”. Пра гэта засведчылі фігуранты справы, якія спажывалі “тавар”.
Праваахоўнікі высочвалі наркабізнесмена некалькі месяцаў. Ён хаваў свой “тавар” у схованках на лецішчы ў знаёмага
Наркагандляра затрымалі і знайшлі ў яго болей за 20 кілаграмаў небяспечных зёлкаў. Гэта найбуйнейшая сёлета партыя марыхуаны, канфіскаваная сёлета, інфармуе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі.