У журналісткі Таццяны Каравянковай у Беларусі арыштавалі нерухомасць

Таццяна Каравянкова

Таццяна Каравянкова / БелаПАН

Мінскае гарадское агенцтва дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру арыштавала нерухомую маёмасць журналісткі Таццяны Каравянковай. Пра гэта стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў. Арышт быў накладзены на падставе пастановы, якая прыйшла са Следчага камітэта.  Пра гэта сама журналістка напісала ў сацсетках. Пастанова СК была вынесена ў канцы верасня. Каравянкова звярнулася ў Следчы камітэт па тлумачэнні, але адказу пакуль не атрымала.

Арыштаваная маёмасць уяўляе сабой траціну дома, якім журналістка валодае сумесна са сваякамі.

Таццяна Каравянкова працяглы час працавала палітычным і міжнародным аглядальнікам у незалежным інфармацыйным агенцтве БелаПАН. Лаўрэат шэрагу журналісцкіх прэмій. У 2021 годзе была вымушаная пакінуць Беларусь, цяпер жыве і працуе за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі