У жыхара Барысава канфіскавалі болей за 1900 л кантрафактнага алкаголю
У жыхара Барысава канфіскавалі болей за 1900 літраў кантрафактнага алкаголю. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Барысаўскі РУУС, супрацоўнікі АБЭЗ знайшлі ў гаражы ў 36-гадовага мужчыны 700 літраў 95-адсоткавага этылавага спірту, болей за 100 бутэлек каньяку і болей за 2 тысячы бутэлек гарэлкі.
Беларускіх акцызных марак на іх не было. Мяркуецца, што тавар прывезлі з Расіі, дзе яго вырабілі кустарным спосабам — змешваннем этылавага спірту з вадой і фарбавальнікамі. Пры гэтым вадкасць разлівалі ў тару вядомых алкагольных брэндаў.
Цяпер міліцыя вядзе далейшую праверку.