У жыхара Воранаўскага раёна памежнікі забралі беспілотнік, яго будуць судзіць

Самаробны дрон

Самаробны дрон / vk.com/gpkgovby

У жыхара Воранаўскага раёна лідскія памежнікі забралі беспілотнік. Мужчына заявіў, што зрабіў яго самастойна і збіраўся прадаць (як і 12 акумулятарных батарэй). Але хтосьці распавёў пра яго планы памежнікам. І яны завіталі ў яго дом у памежных Беняконях. У дачыненні вяскоўца распачалі адміністрацыйны працэс, яго чакае суд і штраф.

У канцы сакавіка ў Беларусі пачаў дзейнічаць леташні указ па беспілотніках. Іх захоўванне і абарот для фізічных асоб забароненыя. Цяпер ўвозіць, захоўваць і выкарыстоўваць дроны ў РБ маюць права толькі арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі