У Беларусі пачаў дзейнічаць "у поўную сілу" указ па беспілотніках

Беспілотнікамі могуць карыстацца сілавікі

Беспілотнікамі могуць карыстацца сілавікі / t.me/modmilby/

Мінтранс Беларусі нагадвае, што пачаў дзейнічаць "у поўную сілу" указ па беспілотніках, падпісаны ў верасні 2023-га. З 28 сакавіка захоўванне і абарот грамадзянскіх беспілотнікаў забароненыя для фізічных асоб на тэрыторыі нашай краіны. Грамадзяне, якія мелі ва ўласнасці беспілотнікі, былі абавязаны да 25 сакавіка "ажыццявіць адчужэнне або перадачу на захоўванне свайго БЛА" ў РУП "Белаэранавігацыя".

Летась чыноўнікі прызнаваліся, што не ведаюць, колькі беспілотнікаў знаходзіцца ў валоданні беларусаў.

Цяпер ўвозіць, захоўваць і выкарыстоўваць дроны ў Беларусі маюць права толькі арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі. Прычым яны павінныя папярэдне атрымаць дазвол у Дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту. Усе беспілотнікі будуць стаяць на ўліку ў гэтым дэпартаменце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі