У ЗША падчас перастрэлкі загінуў 35-гадовы беларус

У ЗША падчас перастрэлкі загінуў 35-гадовы беларус

У амерыканскім горадзе Вірджынія-Біч падчас перастрэлкі загінуў 35-гадовы беларус. Ён стаў адной з 12 ахвяраў нападу, які здарыўся 31 траўня. Зламыснік прыйшоў у адміністратыўны будынак Public Works за гадзіну да канца працоўнага дня і адкрыў агонь па людзях. Калі на месца прыбыла паліцыя, пачалася перастрэлка. Нападніка паранілі і ён сканаў. Гэта быў супрацоўнік гарадскога аддзела камунальных паслугаў. Матывы яго ўчынку невядомыя.

Як паведамляе рэсурс pilotonline.com, загінулы ў перастрэлцы беларус —  ураджэнец Магілёва Аляксей Гусеў. Ён прыехаў у ЗША ў 2003 годзе яшчэ студэнтам, атрымаў там ступень бакалаўра. Працавал спачатку ў нізкакваліфікаваных прафесіях, але затым стаў агентам у лесанарыхтоўчай кампаніі. Аляксей планаваў ажаніцца і пераехаць у раён з лепшымі школамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі