У ЗША ўсталявалі мемарыяльную дошку беларускаму хакеісту Руслану Салею

Мемарыяльная дошка ўсталяваная каля Honda Center, хатняй арэны клуба Anaheim Ducks, у якім Салей дасягнуў сваіх найбольшых поспехаў. "Руслан Салей быў зоркай Нацыянальнай хакейнай лігі на працягу 14 сезонаў", — напісана на дошцы. Грошы на яе сабралі гульцы і працаўнікі Нацыянальнай хакейнай лігі.


Руслан Салей (1974 — 2011) — адзін з самых вядомых беларускіх хакеістаў, абаронца, капітан нацыянальнай зборнай нашай краіны. У рэгулярных сезонах НХЛ ён правёў 917 гульняў, набраў 204 ачкі, у розыгрышы Кубка Стэнлі згуляў 62 гульні, у іх набраў 16 балаў. Там ён выступаў за "Анахайм", "Флорыду", "Каларада", "Дэтройт". Салей загінуў у авіякатастрофе разам з камандай "Лакаматыў" 7 верасня 2011 года падчас узлёту з аэрапорта ў Яраслаўлі, пахаваны ў Мінску на Маскоўскіх могілках. У беларускай зборнай больш ніхто не будзе гуляць пад ягоным 24-м нумарам.


Фота — gazetaby.com, nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі